fbpx

Альбом “Мінск на старадаўніх картах і планах”

40.00

У выдавецтве «Белкартаграфія» выйшаў альбом «Мінск на старадаўніх картах і планах». Цвёрдая вокладка, 140 каляровых старонак, апублікаваны 84 карты і планы, а таксама важныя гравюры, малюнкі і дакументы. Большасць карт пададзены так, каб чытач мог прачытаць тое, што выяўлена ў патрэбным рэгіёне. Шэраг дакументаў апублікаваны ўпершыню.

Аўтары: Ілля Андрэеў, Валянціна Андрэева, Павел Растоўцаў.

Out of stock

  •  Задай пытанне
    Альбом “Мінск на старадаўніх картах і планах”

    Альбом "Мінск на старадаўніх картах і планах"

    40.00

    Задай пытанне


    У альбоме чытач знойдзе ўсе значныя планы горада Мінска. Некаторыя з іх былі адшуканыя падчас працы над альбомам, іншыя не былі вядомыя шырокаму колу аматараў гісторыі Мінска. Усяго апублікавана каля трыццаці планаў Менска і ваколіц, найбольш раннія з іх датуюцца сярэдзінай 18 ст. Да кожнага з планаў аўтары па магчымасці дадалі каментары, прычым стараліся зрабіць гэта ў лёгкай, папулярнай манеры.

    Чытачу, і асабліва сучаснаму жыхару сталіцы, будзе цікава даведацца аб асаблівасцях паўсядзённага жыцця ў старадаўнім Менску, аб тагачасных клопатах горада, аб ужо легендарных мясцінах, якія захаваліся, напрыклад, у сучасных назвах раёнаў або станцый метро. З альбома вы даведаецеся, дзякуючы каму і ў які час Мінск з’явіўся на картах, а таксама чым быў абумоўлены рост горада ў 19 ст. і ўласна атрыманне сталічнага статусу (цалкам заканамернага па меркаванні аўтараў).

    З увагі на тое, што Мінск — сталіца Беларусі, у альбоме прасочваюцца ўсе этапы развіцця картаграфічнага вобраза Беларусі на картах, выказваецца цікавая гіпотэза аб каляровым падзеле Русі (гэтае паведамленне нам пакінуў сам аўтар першай карты, дзе мы знаходзім тапонім Русь Белая, – венецыянскі манах Фра Маўра). Аўтары правядуць чытача па картах нашых зямель ад пачатку эры амаль да сучаснасці, распавядуць пра дасягненні ў картаграфіі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

    Кніга была ацэнена рэцэнзентамі як досыць грунтоўнае крыніцазнаўчае выданне, якое мае высокую практычную і навуковую значнасць. Да працы былі далучаны спецыялісты з дзяржаўных архіваў і музеяў, шырокае кола гісторыкаў і мінскіх краязнаўцаў; на запыт адгукнуліся і прыватныя калекцыянеры, якія прадаставілі шэраг матэрыялаў; некаторыя выявы былі з цяжкасцю атрыманыя з замежных сховішчаў. І ўсё гэта для таго, каб падаць як мага больш разнастайны і поўны матэрыял, які б даў чытачу магчымасць убачыць насычаную фактуру беларускай гісторыі, багатую на падзеі.

    Выдавецтва “Белкартаграфія” надало шмат увагі, каб альбом меў годны сучасны выгляд: усе выявы былі апрацаваны і падрыхтаваны для якаснага друку ў вядучай беларускай друкарні. Спадзяёмся, чытачу прыйдзецца даспадобы і фармат кнігі, і якасць друку, і падача матэрыялу. Кніга можа быць карыснай і для вывучэння або выкладання гісторыі, яна будзе цікавай і для звычайнага чытання, бо чытач адкрые для сябе шмат невядомых старонак з жыцця горада. Таксама гэта можа быць добры памятны падарунак.

    Альбом “Мінск на старадаўніх картах і планах” падрыхтаваны як працяг крыніцазнаўчага навукова-папулярнага даследавання гісторыі картаграфіі Беларусі. У 2019 г. выходзіў альбом «Брэст на старадаўніх картах і планах», на які нярэдка спасылаюцца аўтары. Выдавецтва плануе таксама выпусціць такі альбом карт і планаў пра Гродна, які вядомы сваёй багатай графічнай спадчынай. Таксама абмяркоўваецца пытанне картаграфічнага даследавання і апісання беларускага Падзвіння і Падняпроў’я.

    ЗМЕСТ КНІГІ:

    • Прадмова
    • Еўрапейская Сарматыя на картах Пталамея
    • Карта свету Аль-Ідрысі 1154 г.
    • Белая Русь на сярэднявечных картах
    • Рэгіянальная картаграфія. Мікалай Кузанскі
    • Russia Alba на друкаваных картах свету
    • Герард Меркатар і яго свет
    • Вялікае Княства Літоўскае, Лівонія і Масковія
    • Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага
    • Менск на картах Рэчы Паспалітай
    • Паўночная вайна 1700-1721 гг.
    • Карты манаскіх ордэнаў
    • Ян Няпрэцкі. Станіслаўская эпоха
    • Мінск у складзе Расійскай імперыі
    • Вайна 1812 г.
    • Карты і планы ХІХ – пач. ХХ ст.
    • Першая сусветная вайна
    • Этнаграфічныя і дзяржаўныя межы
    • Другая сусветная вайна 1939-1945 гг.
    • Крыніцы і літаратура

    Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to DearFlip WordPress Flipbook Plugin Help documentation.

    Weight 1.2 kg
    Dimensions 252 × 344 × 20 cm

    НА ПАДСТАВЕ 0 ВОДГУКАЎ

    0.00 Агульна
    0%
    0%
    0%
    0%
    0%
    БУДЗЬ ПЕРШЫМ, ХТО ЗРОБІЦЬ АГЛЯД НА “Альбом “Мінск на старадаўніх картах і планах””

    Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

    Водгукі

    Водгукаў пакуль няма :(

    Катэгорыя: Тэгі: ,
    Зачыніць Кошык
    Recently Viewed Close
    Зачыніць

    Зачыніць
    Navigation
    Катэгорыі