fbpx

Карта Беларусі, 1919 год. Аркадзь Смоліч

10.00

Карта Беларусі, 1919 год

аўтар: Аркадзь Смоліч
папера: 200г/м2
памер аркуша: 58 х 43 см

+
  •  Задай пытанне

    Карта Беларусі, 1919 год. Аркадзь Смоліч

    10.00

    Задай пытанне


    Карта Беларусі, 1919 год

    Карта Аркадзя Смоліча разам з этнаграфічнай картай Яўхіма Карскага і картай Беларускай Народнай Рэспублікі зафіксавала прастору пражывання беларусаў і вызначыла межы сучаснай Беларусі. Гэта першая вядомая карта, створаная па-беларуску. Карта захавалася ў лічаных асобніках.

    Выданне было дазволена да друку 27.09.1919 года і надрукавана ў літаграфічнай майстэрні “N.Mac i syn” у Вільні (вул. Вроня, 3, пасля 1919 года – Дамброўскага, цяпер Якшта). Прамыя сведчанні аб аўтарстве карты пакуль не адшуканыя. Але карта мае фізічна-адміністрацыйны характар і ў шматлікіх дэталях абапіраецца на падручнік “Географія Беларусі”, выдадзены Смолічам увесну 1919 года там жа, у Вільні. Межы беларускіх земляў на карце адрозніваюцца як ад межаў карты БНР 1918–1919 года, гэтак і ад межаў карты Яўхіма Карскага 1903 года.

    НА ПАДСТАВЕ 0 ВОДГУКАЎ

    0.00 Агульна
    0%
    0%
    0%
    0%
    0%
    БУДЗЬ ПЕРШЫМ, ХТО ЗРОБІЦЬ АГЛЯД НА “Карта Беларусі, 1919 год. Аркадзь Смоліч”

    Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

    Водгукі

    Водгукаў пакуль няма :(

    Катэгорыя:
    Зачыніць Кошык
    Recently Viewed Close
    Зачыніць

    Зачыніць
    Navigation
    Катэгорыі