fbpx

Альбом “Брэст на старадаўніх картах і планах”

35.00

Альбом “Брэст на старадаўніх картах і планах” быў падрыхтаваны сумесна з выдавецтвам РУП “Белкартаграфія”. Альбом выйшаў накладам 1000 асобнікаў (поўнакаляровы друк, цвёрдая вокладка, павялічаны фармат, 96 старонак).

Аўтары: Ілля Андрэеў і Валянціна Андрэева.

Out of stock

  •  Задай пытанне
    Брэст. Альбом карт

    Альбом "Брэст на старадаўніх картах і планах"

    35.00

    Задай пытанне


    Адлік узросту Берасця вядзецца з 1017 года, калі горад быў узгаданы ў Наўгародскім летапісе. Але святкаванне 1000-годдзя Берасця праводзіцца сёлета, у 2019-м, бо да апошняга часу лічылася, што назва горада ўпершыню сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”.

    На карце Берасце, верагодна, упершыню адзначана ў 1154 годзе: маецца на ўвазе карта арабскага географа аль-Ідрысі. У кнізе прыводзяцца ўсе значныя карты рэгіёна да канца 18 стагоддзя, на якіх адзначаны горад. Цікава сачыць за тым, як мяняюцца ўяўленні пра наш край, удакладняюцца геаграфічныя каардынаты мястэчка.

    Таксама ў альбоме змешчаны планы горада. На ранніх з іх можна ўбачыць размяшчэнне галоўных бажніц і замку, а таксама вайсковыя збудаванні: самыя старыя матэрыялы захаваліся як спадчына часоў аблогі Берасця шведамі ў 1657 годзе.

    Пазнейшыя планы дэтальна паказваюць старое мястэчка на Бугу, прыведзены нават назвы даўнейшых вуліц. Выявы даюць уяўленне пра горад да часу яго разбурэння і пераносу на новае месца. Пабудова Брэсцкай крэпасці засталася па-за ўвагай аўтараў як тэма для асобнага даследавання.

    Weight 1.2 kg
    Dimensions 252 × 344 × 20 cm

    НА ПАДСТАВЕ 0 ВОДГУКАЎ

    0.00 Агульна
    0%
    0%
    0%
    0%
    0%
    БУДЗЬ ПЕРШЫМ, ХТО ЗРОБІЦЬ АГЛЯД НА “Альбом “Брэст на старадаўніх картах і планах””

    Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

    Водгукі

    Водгукаў пакуль няма :(

    Катэгорыя: Тэгі: ,
    Зачыніць Кошык
    Recently Viewed Close
    Зачыніць

    Зачыніць
    Navigation
    Катэгорыі